| The Endik ( @ 2008-09-07 03:15:00 |
Новыя рэчы
Па першае ўрэшце рэшт зкончыліся (ці амаль што зконыліся) чарговыя (АМАЛЬ АПОШНІЯ) іспыты. Я шчасьлівы (ці амаль шчасьлівы).
Па другое праз два гады я хутка знова на Беларусі... Радзіма пачуе? Радзіма пазнае?
Па трэцяе, я не пасьпеў зразумець як зкончылася лета.. Хтосьці пасьпеў як след адпачыць на жаркім поўдні.. Дзеці пайшлі ў першы, другі, трэці... n клясы. Ураганы пагразілі Амерыканскім Злучаным, дзе негр супрацьстаяў экс ваенапалоннаму і алеўтцы у апошнім мартальным камбаце, была Алімпіяда і медалі з допінгамі, быў Уладзімір Уладзіміравіч Мядзьведзяў супраць Сакашвілі і расейцы якія зноў камусьці кудысьці штосьці абмежавана ўводзяць і стрымана рэагуюць, БАТЭ прайшоў у ЛЧ, а я не ўзнімаў галавы ад падручнікаў...
Сапраўды нешта нятое са мною, лета прайшло, "так и жизнь пройдет; и в сотый раз маслом вниз.."
Упдэйт: за гэты час ворагі ЖЖ напіхалі сюды рэклямы... Каб іх трасца трэсла...